Спосаб праходжання перапісу праз інтэрнэт мае шэраг пераваг у параўнанні з астатнімі, так як запаўненне перапісных лістоў можна ажыццявіць у любы зручны для рэспандэнта час і ў любым месцы, дзе ёсць магчымасць падключэння да інтэрнэту. Акрамя таго, персанальныя дадзеныя ўносяцца ў анкеты непасрэдна самім рэспандэнтам і нікому не паведамляюцца.

Жадаючыя прайсці перапіс з дапамогай інтэрнэту змогуць з 4 па 18 кастрычніка 2019 года прайсці па спасылцы https://census.by/ru/ і самастойна запоўніць электронныя апытальнікі. Напярэдадні перапісу на сайце Белстата будзе прадстаўлена інфармацыя пакрокавых дзеянняў пра гэта.