Электронныя звароты

З 2 студзеня 2023 года электронныя звароты у адрас ААТ “Белэнергасувязь” накіроўваюцца пасродкам сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове і ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

Пісьмовыя звароты грамадзян:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ананімныя звароты, гэта значыць звароты заяўнікаў, у якіх не пазначаны прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна або адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) або найменне юрыдычнай асобы (поўнае або скарочанае) або яе месца знаходжання або названыя дадзеныя не адпавядаюць рэчаіснасці, не падлягаюць разгляду, калі яны не змяшчаюць звестак аб падрыхтоўцы, учыняемым або ўчыненым злачынстве.