Па ўсёй Рэспубліцы Беларусь з 1 па 10 верасня пройдзе акцыя “Адзіны дзень бяспекі”. Гэтымі днямі адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі. Падчас акцыі будзе праведзена праверка элементаў сістэмы апавяшчэння праз адпраўку смс-паведамленняў.

У рамках праверкі абаненты аператараў сотавай сувязі атрымаюць інфармацыйнае паведамленне ад МНС.

Задачы «Адзінага дня бяспекі» – развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.

У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы абвесткі, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў.

У рамках «Адзінага дня бяспекі» пройдуць дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, інтэлектуальная гульня «Бяспечны сусед”, разгорнецца навучалая пляцоўка “Пяць крокаў выратавання», адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя імпрэзы.

У рамках акцыі рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і грамадскія аб’яднанні правядуць тэматычныя дні:

  • Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, РГА «Белая Русь» – 2019/09/02;
  • Міністэрства энергетыкі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 2019/09/03;
  • Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – 2019/09/04;
  • Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі – 2019/09/05;
  • Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральная пракуратура – 2019/09/06;
  • Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа – 2019/09/07;
  • ГА БРСМ – 2019/09/08;
  • Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, РДГА «БДПО», РДГА «ОСВОД» – 09-10.09.2019;
  • Міністэрства аховы здароўя – 2019/09/10.