XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў “СЛАВЯНСКІ БАЗАР У ВІЦЕБСКУ”, які адбудзецца з 9 па 15 ліпеня 2024 года  ў горадзе Віцебску, Рэспубліка Беларусь, на працягу многіх гадоў з’яўляецца знакавай падзеяй не толькі ў Беларусі, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа. За тры дзесяцігоддзі існавання музычнага форуму яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі больш як 80 краін свету, штогод фестываль акрэдытоўвае больш за 5000 удзельнікаў, праводзіць каля 270 мерапрыемстваў, збірае больш за 50 000 гледачоў.