18.04.2024 г. у 14.00 у ААТ «Белэнергасувязь» па вул. Мантажнікаў, 45 была праведзена трэніроўка па дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сітуацый.

Пры правядзенні трэніроўкі прысутнічалі начальнік сектара па САФ ДСНС і ГА Фрунзенскага РАНС Кавалёў А.А. і галоўны спецыяліст САФ ДСНС і ГА Фрунзенскага РАНС Сарока А.В.. Тэма трэніроўкі: «дзеянні пры выяўленні ўзгаранняў на тэрыторыі арганізацыі і правядзення трэніровачных заняткаў па эвакуацыі персаналу з адміністрацыйна-вытворчага будынка».

  1. Мэты трэніроўкі:
  • для арганізацыі – папярэджанне прычын узнікнення надзвычайных сітуацый і падтрыманне высокага ўзроўню гатоўнасці да іх ліквідацыі;
  • для кіруючага складу і КЧС – павышэнне кваліфікацыі, удасканаленне ведаў функцыянальных абавязкаў, уменняў і навыкаў хутка ацэньваць магчымыя наступствы аварый, а таксама кіраваць сіламі і рэсурсамі арганізацыі;
  • для работнікаў арганізацыі – набыццё і ўдасканаленне ведаў і ўменняў, выпрацоўка зладжанасці дзеянняў пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ, неабходнасць правядзення якіх можа паўстаць у выніку надзвычайнай сітуацыі ў працэсе вытворчай дзейнасці. Фарміраванне маральна-валявых якасцяў ва ўмовах уздзеяння складаных псіхалагічных фактараў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

2. Задачы:

У ходзе трэніроўкі былі пастаўлены і паспяхова выкананы наступныя задачы:

  • практычная адпрацоўка дзеянняў пры выяўленні ўзгарання ў офісным памяшканні (умоўны выклік падраздзяленняў МНС, апавяшчэнне персаналу, арганізацыя эвакуацыі персаналу ў бяспечнае месца, тушэнне ўмоўнага ачага ўзгарання з выкарыстаннем першасных сродкаў пажаратушэння).
  • практычная адпрацоўка дзеянняў: эвакуацыі пацярпелага (на насілках) з памяшкання адміністрацыйна-бытавога корпуса (АБК), аказанне першай дапамогі пацярпеламу пры атручванні прадуктамі гарэння з адпрацоўкай практычных дзеянняў на трэнажоры “ГОША”.
  • практычная адпрацоўка дзеянняў пры выяўленні ўзгарання ў маторным адсеку аўтатрактарнай тэхнікі – пагрузчыка.
  1. Прыцягваюцца сілы і сродкі.

3.1 Прыцягваюцца сілы:

  • кіруючы склад арганізацыі;
  • вядучы інжынер па пажарнай бяспецы;
  • КЧС, пажарная дружына арганізацыі;
  • работнікі арганізацыі.

3.2 Прыцягваюцца сродкі:

  • вогнетушыцелі, насілкі, трэнажор “ГОША”, аўтатрактарная тэхніка пагрузчык.

4. Вынікі і недахопы:

    4.1 Асноўныя станоўчыя вынікі:

    • работнікі ААТ “Белэнергасувязь” у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый паводзяць сябе стрымана, не дапускаюць панікі, здольныя арганізавана дзейнічаць, прыходзячы на дапамогу калегам, якія маюць патрэбу ў дапамозе;
    • кіраўнікі структурных падраздзяленняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый адказна ставяцца да пытання бяспекі падначаленага персаналу, кантралююць працэс эвакуацыі, праводзяць пераклічку, і выразны даклад кіраўніку трэніроўкі;
    • усе работнікі атрымалі практычныя навыкі па дзеяннях ва ўмовах узнікнення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, аказанні першай дапамогі пацярпелым.

    4.2 Асноўныя недахопы:

    • падчас трэніроўкі недахопаў не выяўлена.