З 15 снежня 2025-га па 14 студзеня 2026-га пройдзе юбілейная Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”
Яе галоўная мэта-падарыць увагу, клопат і падарункі дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у тым ліку са шматдзетных, малазабяспечаных, апякунскіх і прыёмных сем’яў, выхаванцам дзіцячых дамоў і інтэрнатаў.
Гэтая добрая традыцыя, якая зарадзілася ў 1995 годзе па ініцыятыве прэзідэнта, зноў аб’яднае намаганні ўсёй краіны для падтрымкі маленькіх беларусаў з няпростым лёсам.
У 2025 годзе старт юбілейнай, 30-й акцыі будзе дадзены на тэрыторыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.
На працягу месяца акцыя ахопіць дзяцей, якія маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе: выхаванцаў дзіцячых дамоў, сямейных устаноў, школ-інтэрнатаў, прытулкаў для сірот, дзяцей з інваліднасцю і юных пацыентаў бальніц і рэабілітацыйных цэнтраў. Кожны з іх атрымае падарункі да навагодніх святаў і неабходную дапамогу, якая так важная ў гэты час.
Далучайцеся да марафону дабра і ўнясіце свой уклад у стварэнне свята для тых, хто асабліва чакае цяпла і клопату.
Давайце разам падорым надзею і радасць дзецям, якім гэта так неабходна!
