Запрашаем Вас прыняць удзел у 2-ой міжнароднай выставе індустрыі бяспекі “Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024” якая адбудзецца 19-21 чэрвеня 2024 года ў г.Мінску па адрасе: пр. Пераможцаў, 111.

Арганізатары выставы:

  • Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь
  • Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Нацыянальны выставачны цэнтр “Белэкспа” Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Пры падтрымцы:

  • Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;
  • Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь;
  • Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
  • Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз;
  • Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
  • Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь;
  • Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь;
  • Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь;
  • Служба Бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь;
  • Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
  • Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
  • Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;
  • Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь;
  • Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь;
  • Мінскі дзяржаўны выканаўчы камітэт;
  • Парк высокіх тэхналогій Беларусь;
  • Нацыянальная акадэмія навук Беларусі;
  • Нацыянальная акадэмія навук Беларусі;

Фармат выставы:

Выстава праводзіцца як комплекс кангрэсна-выставачных мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне камунікацыйнага асяроддзя для абмеркавання інавацыйных ідэй, абмену інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях у галіне спецыяльных сродкаў, спецыяльнай тэхнікі і ўзбраення, а таксама ў мэтах шырокамаштабнага паказу высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў, якія спрыяюць удасканаленню тэхнічнай аснашчанасці праваахоўных органаў і іншых сілавых структур, дзейнасць якіх накіравана на рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Асноўныя напрамкі экспазіцыі 2-ой міжнароднай выставы індустрыі бяспекі “Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024»:

  • Аснашчэнне адмысловымі тэхнічнымі сродкамі праваахоўных органаў і спецслужбаў. Міліцэйская тэхніка;
  • Тэхналогіі інфармацыйнай і лічбавай бяспекі дзяржавы;
  • Сістэма антытэрарыстычнай абароны аб’ектаў, уразлівых у тэрарыстычным дачыненні. “Бяспечны горад»;
  • Тэхнічныя сродкі аховы мяжы;
  • Тэхнічныя сродкі і сістэмы прадухілення аварый, катастроф і ліквідацыі іх наступстваў;
  • Спецыяльныя сродкі пажарнай бяспекі;
  • Абсталяванне і камплектуючыя, якія выкарыстоўваюцца ў медыцыне катастроф;
  • Сродкі забеспячэння прамысловай і экалагічнай бяспекі.

Асноўныя мэты правядзення выставы:

  • шырокамаштабная дэманстрацыя высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў у сферы бяспекі;
  • садзейнічанне тэхнічнаму перааснашчэнню праваахоўных органаў і спецыяльных службаў, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з забеспячэннем нацыянальнай бяспекі;
  • садзейнічанне развіццю кааперацыйных сувязяў і дзелавых кантактаў беларускіх і замежных прадпрыемстваў.

Тэлефон для даведак: +375 17 237 71 18.

e-mail: nbb@belexpo.by