ДРУГОЕ ПАСЯДЖЭННЕ VII УСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ

18-19 снежня ў Мінску пройдзе важная грамадска-палітычная падзея, якая вызначыць стратэгію развіцця нашай краіны на бліжэйшае пяцігоддзе, – другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу🇧🇾
✅У першы дзень будзе заслуханы зварот Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Пасланнем да беларускага народа і парламента.
✅У другі дзень запланавана зацвярджэнне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026 -2030 гады. Яе прадставіць Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, які, у прыватнасці, таксама зробіць справаздачу аб выкананні праграмы папярэдняй пяцігодкі.
‼️Праграма накіравана на павышэнне дабрабыту і якасці жыцця людзей. Дакумент дэталёва вывучаны, праца над ім вялася ўвесь год ‼️ ️
Усебеларускі народны сход праводзіцца з 1996 года. Гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь. Рашэнні Усебеларускага народнага сходу з’яўляюцца абавязковымі для выканання.