Па добрай традыцыі калектыў ААТ “Белэнергасувязь” прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі«Дай лесу новае жыццё!»

Гэтым разам мы зноў працавалі на тэрыторыі Слабадскога доследна-вытворчага лясніцтва Уздзенскага лясгаса. І хоць удзельнікаў было крыху менш, чым летась – мы пабілі ўласны рэкорд!

Разам высадзілі больш за 10 000 саджанцаў хвоі і бярозы, падарыўшы лесе новае жыццё і працягваючы добрую традыцыю добраўпарадкавання роднай зямлі