У Мінску 19 снежня зноў адкрыецца выстава дасягненняў суверэннай Беларусі – “Мая Беларусь”. Мэта выставы “Мая Беларусь” нязменная-выклікаць у беларусаў гонар, натхненне, веру ў сябе і сваю краіну, адчуванне датычнасці да яе будучыні. Прадэманстраваць, чаго дасягнула наша зямля за гады незалежнасці дзякуючы працы яе народа, іх любові і патрыятызму. Выстава дазволіць пазнаёміцца з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах, здзейсніць віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуцца ў традыцыі. Месца правядзення: BELEXPO / вул. П. Мядзёлкі, 24 Выстава будзе працаваць штодня да 23 лютага.

‼️Звярніце ўвагу, што 31.12.2025 і 01.01.2026 выстава не працуе‼️

Уваход вольны