У БЕЛАРУСІ 22 ЧЭРВЕНЯ ХВІЛІНАЙ МАЎЧАННЯ ЎШАНУЮЦЬ ПАМЯЦЬ ЗАГІНУЎШЫХ У ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ
22 чэрвеня ў 12.00 Беларусь ушануе памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны агульнанацыянальнай хвілінай маўчання

У эфіры ТБ і радыё, у воінскіх калектывах, на вуліцах, плошчах і іншых грамадскіх месцах краіны журботным рэхам прагучаць удары метранома і мелодыя Рэквіема. У гэты ж час у храмах будзе дадзены звонавы набат, а на транспарце прагучаць сігнальныя гудкі, у некаторых месцах прыпыніцца рух.