1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Наш шлях – пераемнасць. Змена пакаленняў завершыцца ў бліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра – з апорай на ўсё, чым мы даражым і чым ганарымся. Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвецім аднаму важнейшаму напрамку. Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей”, – заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце таксама адзначыў, што зусім хутка трэба будзе выбіраць будучыню дзяржавы. “Мы ўсе хочам, каб яна была паспяховай і шчаслівай. І абавязкова мірнай!” – сказаў ён