14 студзеня 2026 г. завяршылася Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Гэтым разам яна прайшла як ніколі маштабна і яшчэ раз паказала адзінства нашага грамадства. Усе разам мы дарылі свята і клопат дзецям, якія маюць патрэбу ў асаблівай падтрымцы. ААТ “БЕЛЭНЕРГАСУВЯЗЬ” прыняло ўдзел у акцыі, наведаўшы дзяржаўную ўстанову адукацыі “Дзіцячы дом № 5 г.Мінска”, размешчаны ў Фрунзенскім раёне г. Мінска. Для стварэння камфортных умоў пражывання і святочнага настрою мы закупілі міжпакаёвыя дзверы, футбольную форму для хлопчыкаў і дзяўчынак. Важна памятаць, што клопат пра дзяцей-гэта агульная адказнасць кожнага з нас. Няхай гэтая акцыя і ў далейшым нагадвае дзецям пра тое, што заўсёды ёсць людзі, гатовыя падтрымаць і дапамагчы. Зробім разам свет лепш для тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу