У рамках правядзення адзінага дня бяспекі 25.09.2025 з 10.59 па 11.30 у ААТ «Белэнергасувязь» па вул.Мантажнікаў, 45 была праведзена трэніроўка па дзеяннях ва ўмовах надзвычайных сітуацый.

У ходзе трэніроўкі былі пастаўлены і паспяхова выкананы наступныя задачы:

  • правядзенне практычных вучэнняў і трэніроўка пажарнай дружыны пры выяўленні ўзгарання ў офісным памяшканні (умоўны выклік падраздзяленняў МНС, апавяшчэнне персаналу, арганізацыя эвакуацыі персаналу ў бяспечнае месца, тушэнне ўмоўнага ачага ўзгарання з выкарыстаннем першасных сродкаў пажаратушэння);
  • практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі;
  • практычная адпрацоўка дзеянняў аказанне першай дапамогі.

Трэніроўка паказала, што работнікі ААТ «Белэнергасувязь» у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый паводзяць сябе стрымана, не дапускаюць панікі, здольныя арганізавана дзейнічаць, прыходзячы на дапамогу калегам, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Кіраўнікі ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый адказна ставяцца да пытання бяспекі падначаленага персаналу. Работнікі атрымалі практычныя навыкі па дзеяннях ва ўмовах узнікнення і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, аказанні першай дапамогі пацярпелым.