З 17 кастрычніка па 2 лістапада 2022 года ў ААТ “Белэнергасувязь” пройдзе рэспубліканская акцыя “За бяспеку разам”.

Мэтай акцыі з’яўляецца прыцягненне ўвагі людзей да праблемы гібелі ад агню, павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва і адказнага абыходжання з пажаранебяспечнымі прыборамі.

У рамках акцыі плануецца праверка гатоўнасці да пажаранебяспечнага асенне-зімовага перыяду, правядзенне маніторынгу стану і гатоўнасці да выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння, правядзенне прафілактычнай работы ў калектыве ААТ “Белэнергасувязь”.