В период с 1 по 10 сентября 2021 года ОАО «Белэнергосвязь» примет участие в Едином дне безопасности.

Асноўнай мэтай з’яўляецца развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і прапаганда бяспечных умоў жыцця.

У перыяд правядзення акцыі ў ААТ “Белэнергасувязь” запланаваныя:

– мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый і навучанне супрацоўнікаў прадпрыемства паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый;

– прагляд прэзентацыі і навучанне аказанню першай медыцынскай дапамогі, з удзелам супрацоўнікаў УЗ «10 гарадская паліклініка»;

– правядзенне дзіцячай выставы малюнкаў і творчых работ, прысвечаных пытанням бяспекі жыццядзейнасці.