У ААТ “Белэнергасувязь” стартуе акцыя “Тыдзень бяспекі”
З 29.06.2026 па 05.07.2026 у падраздзяленнях ААТ «БЕЛЭНЕРГАСУВЯЗЬ» пройдуць мерапрыемствы па папярэджанні вытворчага траўматызму, ключавым з якіх стане «Перазагрузка інструкцый». Ініцыятыва накіравана на павышэнне ўцягнутасці персаналу ў культуру бяспекі праз пераклад складаных рэгламентаў аховы працы на простую, наглядную і запамінальную мову сіламі саміх работнікаў.