Сувязь пакаленняў
23 сакавіка 2022 года ААТ “Белэнергасувязь” адзначае 50-годдзе з дня свайго заснавання. Гэтая дата аб’ядноўвае ўсіх работнікаў, якія працуюць у розных структурных падраздзяленнях арганізацыі, усіх ветэранаў, у працоўнай біяграфіі якіх ААТ “Белэнергасувязь” гэта не толькі месца працы, але і важны адрэзак жыццёвага шляху.
Напярэдадні святочнай падзеі адбылася сустрэча ветэранаў з цяперашнім кіраўніцтвам арганізацыі.

Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. За кубачкам гарбаты ветэраны падзяліліся гісторыяй развіцця кампаніі, асваення ўнікальных тэхналагічных працэсаў і сакрэтамі прафесій. У сваю чаргу, Аляксандр Аляксандравіч Штыцько, кіраўнік кампаніі, распавёў ветэранам пра тое, як развіваецца і Чым жыве сёння ААТ «Белэнергасувязь», якія перспектывы чакаюць арганізацыю ў бліжэйшы час, падзякаваў усім прысутным за вялікі ўклад у агульную справу.
Завяршыўся вечар шчырымі пажаданнямі ўсім прысутным здароўя, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.