З 30 кастрычніка па 11 лістапада праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня энергазберажэння, які адзначаецца 11 лістапада. Яе галоўная мэта-павышэнне дасведчанасці беларускіх грамадзян аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з’яўляецца значнай мерай у павышэнні энергаэфектыўнасці эканомікі краіны.

Далучайцеся да акцыі – уключай энергаэфектыўнасць!