ЧАРНОБЛЬ: АД ВОЗРАЖДЕНИЯ ДА ЎСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ

40 гадоў таму, 26 красавіка 1986 г., адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС, найбуйнейшая ў гісторыі атамнай энергетыкі, якая пацягнула за сабой маштабныя эканамічныя і сацыяльна-псіхалагічныя наступствы. Беларусь пацярпела больш за іншыя краіны. Амаль чвэрць тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала пятая частка насельніцтва краіны, апынулася забруджаная радыенуклідамі. Спынілі існаванне 479 населеных пунктаў (у Гомельскай вобласці – 306, у Магілёўскай – 173). Паводле падлікаў спецыялістаў сумарная шкода ацэньваецца ў 32 бюджэты Рэспублікі 1985 года.