Маленькія крокі да вялікіх перамог
У гонар Міжнароднага Дня абароны дзяцей мы вырашылі накіраваць нашы намаганні на рэальную дапамогу тым, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу. Прадстаўнікі нашай арганізацыі наведалі Слуцкі спецыялізаваны дом дзіцяці, каб падарыць дзеткам не проста падарункі, а магчымасць для здаровага росту і развіцця. Асноўнай патрэбай установы стала Абнаўленне базы для фізічнай рэабілітацыі выхаванцаў. Для гэтага намі быў набыты і перададзены установе спецыялізаваны трэнажор Гроса. Чаму менавіта ён? Гэты трэнажор-сапраўдны памочнік у рэабілітацыі. Ён вучыць малых кіраваць сваім целам, дорыць радасць руху і дапамагае рабіць першыя ўпэўненыя крокі да здароўя. Мы пачулі просьбу выхавальнікаў і пастараліся выканаць яе як мага хутчэй. Кожнае дзіця заслугоўвае роўных магчымасцяў і ўвагі. Разам мы сапраўды можам змяніць жыццё да лепшага.

