З 24 па 26 кастрычніка 2025 года на базе аздараўленчага цэнтра «Энергетык» РУП «Мінскэнерга» ў п.Зялёнае Мінскага раёна прайшла IV спартакіяда РУП «Белэнергабуд» – кіруючая кампанія холдынгу», прысвечаная 80 – годдзю Вялікай Перамогі.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 13 каманд арганізацый холдынгу і больш за 250 удзельнікаў, якія змагаліся ў 8 відах спорту:
⚽ міні-футбол
🏐 валейбол
🏊 плаванне (асабістае і эстафета)
🏓 настольны тэніс
🏸 бадмінтон
🤸 трохбор’е эстаф эстафета (бег з перашкодамі, стральба з лазернага пісталета, кідкі ў баскетбольнае кальцо)

🥇 Нашы-першыя!

Каманда ААТ “Белэнергасувязь” прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі, каманднае ўзаемадзеянне, волю да перамогі і сапраўдны спартыўны характар!

Па выніках усіх відаў спаборніцтваў мы занялі 1 месца ў агульнакамандным заліку IV спартакіяды!

Заслужаная перамога, якая стала вынікам працы, згуртаванасці і ўзаемнай падтрымкі ўсіх удзельнікаў!

Па выніках спаборніцтваў нашы спартсмены паказалі выдатныя вынікі:
🏐 1 месца – валейбол
🏊 1 месца – плаванне (эстафета камандны залік)
🏃 1 месца – эстафета (камандны залік)
🏊 2 месца – плаванне (асабістае першынство)
🏓 3 месца – настольны тэніс (асабістае першынство)
🏸 3 месца – бадмінтон (асабістае першынство)

Усяго-6 прызавых месцаў, з іх тры залатыя, адно срэбнае і два бронзавыя! Гэтая перамога, не толькі спартыўнае дасягненне, але і пацвярджэнне таго, што ў ААТ “Белэнергасувязь” працуюць моцныя, мэтанакіраваныя аднадумцы, якія ўмеюць дамагацца пастаўленых мэтаў!